ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 28 лiстапада 2000 г. № 1793
АБ УЗНАГАРОДЖАННI РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе: Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: Бондара Васiля Аляксандравiча, першага прарэктара па навуковай рабоце, праблемах развiцця педагагiчнай адукацыi Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага унiверсiтэта iмя Максiма Танка, - за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы высокаквалiфiкаваных педагагiчных кадраў i ўкараненне дасягненняў педагагiчнай навукi ў вучэбна-выхаваўчы працэс агульнаадукацыйных школ i вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi; Кузьмянкова Мiхаiла Iванавiча, загадчыка кафедры хiмiчнай тэхналогii вяжучых матэрыялаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагiчнага унiверсiтэта, - за шматгадовую плённую навукова-педагагiчную дзейнасць, вялiкi асабiсты ўклад у распрацоўку новых навуковых