ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 ліпеня 2001 г. № 1008

Аб узнагароджанні В.М.Каранкевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і ў сувязі з 70-годдзем з часу заснавання грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» узнагародзіць дырэктара баранавіцкага вучэбна-вытворчага унітарнага прадпрыемства «Блік» Каранкевіча Віктара Мікалаевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.