ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 28 лiстапада 2000 г. № 1803

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI У.Ф.БАГIНСКАГА I В.С.ЧУРЫЛЫ ГАНАРОВАЙ 
 ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
 Багiнскага Уладзiмiра Фелiксавiча, намеснiка дырэктара
Iнстытута лесу Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, доктара
сельскагаспадарчых навук, за шматгадовую навуковую i
навукова-арганiзацыйную дзейнасць, значны асабiсты ўклад у развiццё
лесаводчай навукi, укараненне навуковых распрацовак у
лесагаспадарчую вытворчасць;
 Чурылу Васiля Сцяпанавiча, дырэктара Каранёўскай
эксперыментальнай базы Iнстытута лесу Нацыянальнай акадэмii навук
Беларусi, за шматгадовую працу, значны асабiсты ўклад у павышэнне
прадукцыйнасцi лясоў, укараненне навуковых распрацовак у
лесагаспадарчую вытворчасць.