ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 верасня 2001 г. № 1420

Аб узнагароджанні А.І.Контара і Ю.А.Літвіненкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Контара Аляксандра Іванавіча – мантажніка энергарамонтнага цэха унітарнага ўласнага вытворчага прадпрыемства «Зборшчык» адкрытага акцыянернага таварыства «Лідсельмаш» за шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё прадпрыемства;

Літвіненку Юрыя Аляксеевіча – памочніка генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Лідсельмаш» за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчага машынабудавання.