ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 29 лiстапада 2000 г. № 1814

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI АДКРЫТАГА АКЦЫЯНЕРНАГА ТАВАРЫСТВА 
 "БЕЛСЕЛЬЭЛЕКТРАСЕТКАБУД" ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За дасягненне высокiх паказчыкаў у электрыфiкацыi
сельскагаспадарчых аб'ектаў, значны ўклад у развiццё i ўдасканаленне
Беларускай энергасiстэмы i ў сувязi з 70-годдзем з дня ўтварэння
прадпрыемства ўзнагародзiць адкрытае акцыянернае таварыства
"Белсельэлектрасеткабуд" Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН