ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 верасня 2001 г. № 1429

Аб узнагароджанні Э.І.Буракоўскага, Я.У.Васілеўскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

за шматгадовую плённую працу ў сістэме мясцовай прамысловасці і значны асабісты ўклад у развіццё вытворчасці дырэктара Ганцавіцкага камунальнага унітарнага вытворчага прадпрыемства «Модуль» Буракоўскага Эдуарда Іванавіча;

за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у будаўніцтва аб’ектаў гарадскога добраўпарадкавання машыніста экскаватара спецыяльнага будаўнічага ўпраўлення № 5 унітарнага прадпрыемства «Упраўленне дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкома» Васілеўскага Яўгенія Уладзіміравіча.