ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 ліпеня 2001 г. № 1089

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Дзяржаўнага падатковага камітэта, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць (прыкладаецца)*.

______________________________

* Не рассылаецца.

Упаўнаважыць намесніка Старшыні Дзяржаўнага падатковага камітэта Кандратаву Ларысу Аляксандраўну на правядзенне перагавораў па праекту названага Пагаднення і на фарміраванне дэлегацыі.