ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 ліпеня 2001 г. № 1091

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Іран аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Іран аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю (прыкладаецца)*.

______________________________

* Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Міністра ўнутраных спраў Навумава Уладзіміра Уладзіміравіча на вядзенне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь перагавораў па праекту названага Пагаднення.

Зацвердзіць праект гэтага Пагаднення ў якасці асновы для перагавораў і дазволіць уносіць у яго пры неабходнасці змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.