ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 5 кастрычнiка 2001 г. № 1454

АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ
АХОВЫ ЗДАРОЎЯ I МЕДЫЦЫНСКАЙ НАВУКI ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ
АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ
АХОВЫ ЗДАРОЎЯ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства аховы здароўя, узгодненай
з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, аб падпiсаннi Пагаднення аб
супрацоўнiцтве ў галiне аховы здароўя i медыцынскай навукi памiж
Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам
аховы здароўя Лiтоўскай Рэспублiкi.

Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI