ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 кастрычніка 2001 г. № 1462

Аб правядзенні перагавораў па праекту Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аб правядзенні перагавораў па праекту Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю.

Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю (прыкладаецца)*.

______________________________

* Не рассылаецца.