ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 кастрычніка 2001 г. № 1478

Аб узнагароджанні Л.І.Харужыка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За актыўную работу па ахове навакольнага асяроддзя, значны ўклад у захаванне і ўзнаўленне прыродных рэсурсаў рэспублікі ўзнагародзіць Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Харужыка Лявонція Іванавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.