ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 11 кастрычнiка 2001 г. № 1481

АБ УЗНАГАРОДЖАННI Я.М.КАЗЕЛЬКI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё
газавай гаспадаркi i палiўнай прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь
узнагародзiць дырэктара гандлёва-вытворчага рэспублiканскага
унiтарнага прадпрыемства "Белпалгазкамплект" Казельку Яўгена
Мiкалаевiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI