ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 15 кастрычнiка 2001 г. № 1485

АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ КАМIТЭТАМ ПА
ЭНЕРГАЭФЕКТЫЎНАСЦI ПРЫ САВЕЦЕ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМIТЭТАМ УКРАIНЫ ПА
ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННЮ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ
ЭНЕРГАЭФЕКТЫЎНАСЦI I АДНАЎЛЯЕМЫХ КРЫНIЦ ЭНЕРГII

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Камiтэта па энергаэфектыўнасцi пры Савеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных
спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi Пагаднення памiж
Камiтэтам па энергаэфектыўнасцi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь i Дзяржаўным камiтэтам Украiны па энергазберажэнню аб
супрацоўнiцтве ў галiне энергаэфектыўнасцi i аднаўляемых крынiц
энергii.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI