ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                   11 кастрычнiка 1999 г. N 1571

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI БЕЛАРУСКАГА НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАГА 
 IНСТЫТУТА ЖЫВЁЛАГАДОЎЛI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     За высокiя  дасягненнi  ў  павышэннi   генетычнага   патэнцыялу
сельскагаспадарчых жывёл,  распрацоўку сiстэм нармiравання кармлення
жывёлы  i  канкурэнтаздольных  тэхналогiй  у  вытворчасцi  прадукцыi
жывёлагадоўлi,  вялiкi ўклад у падрыхтоўку навуковых супрацоўнiкаў i
ў сувязi з  50-годдзем  з  дня  заснавання  ўзнагародзiць  Беларускi
навукова-даследчы  iнстытут  жывёлагадоўлi Ганаровай граматай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
 
 Прэм'эр-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ