ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 15 кастрычнiка 1999 г. N 1595

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI Г.У.КАНАВАЛАВА, В.У.ЛАГУНА I А.I.СЕЙБЕЛЯ 
 ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За шматгадовую добрасумленную працу ў галiне вытворчасцi
будаўнiчых матэрыялаў, высокiя вытворчыя паказчыкi ўзнагародзiць
Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь наступных
работнiкаў адкрытага акцыянернага таварыства "Гомельбудматэрыялы":

 Канавалава - вадзiцеля аўтатранспартнага цэха
 Генадзiя Уладзiмiравiча

 Лагуна - намеснiка генеральнага дырэктара па
 Вiктара Уладзiмiравiча кадрах, сацыяльных пытаннях i
 iнфармацыйнай рабоце

 Сейбеля - генеральнага дырэктара
 Алега Iванавiча
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ