ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      13 снежня 1999 г. N 1942

 АБ ЗАКЛЮЧЭННI  ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 
 I АДМIНIСТРАЦЫЯЙ БЕЛГАРОДСКАЙ ВОБЛАСЦI РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI 
 АБ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ, НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ 
 СУПРАЦОЎНIЦТВЕ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць  прапанову  Мiнiстэрства  замежных  спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам   юстыцыi   i   iншымi  зацiкаўленымi,  аб  заключэннi
Пагаднення   памiж   Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Адмiнiстрацыяй
Белгародскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi  аб  гандлёва-эканамiчным,
навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве.
     Упаўнаважыць Паўнамоцнага  прадстаўнiка  Прэзiдэнта  Рэспублiкi
Беларусь  -  Намеснiка  Прэм'ер-мiнiстра  Рэспублiкi Беларусь Козiка
Л.П. на правядзенне перагавораў па заключэнню ўказанага Пагаднення.
     Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi  Беларусь  i
Адмiнiстрацыяй   Белгародскай   вобласцi   Расiйскай   Федэрацыi  аб
гандлёва-эканамiчным,      навукова-тэхнiчным      i      культурным
супрацоўнiцтве (прыкладаецца) *) у  якасцi  асновы  для  правядзення
перагавораў.
     Дазволiць  уносiць  у  выпадку  неабходнасцi ў праект указанага
Пагаднення   змяненнi  i  дапаўненнi,  якiя  не  маюць  прынцыповага
характару.
 
 ____________________________
     *) Не рассылаецца.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ