ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 16 снежня 1999 г. N 1951

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI Г.В.ЯКАЎЛЕВА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За вялiкi асабiсты ўклад у развiццё энергасiстэмы Вiцебскай
вобласцi i ўдасканаленне эксплуатацыi абсталявання энергетычных
аб'ектаў узнагародзiць галоўнага iнжынера вiцебскага вытворчага
аб'яднання энергетыкi i электрыфiкацыi "Вiцебскэнерга" Якаўлева
Генадзiя Васiльевiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ