ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 22 кастрычнiка 1999 г. N 1635

 АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ Ў ПАСТАНОВУ САВЕТА МIНIСТРАЎ
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 28 ЖНIЎНЯ 1998 г. N 1356

 ___________________________________________________________
 Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
 Республики Беларусь от 10 декабря 2001 г. N 1779
 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
 2001 г., N 119, 5/9577) <C20101779> 
 _

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Увесцi ў склад Мiжведамаснай камiсii па арганiзацыi i
правядзенню конкурсу на iмпарт тытунёвых вырабаў у Рэспублiку
Беларусь памiж суб'ектамi гаспадарання незалежна ад форм уласнасцi,
зацверджаны пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 28
жнiўня 1998 г. N 1356 "Аб правядзеннi конкурсу на права ўвозу
тытунёвых вырабаў у Рэспублiку Беларусь" (Збор дэкрэтаў, указаў
Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 24,
арт.636), начальнiка ўпраўлення фiнансаў у вытворчай сферы i
камунiкацыях Мiнiстэрства фiнансаў Бiрука Васiля Пятровiча i
начальнiка аддзела метадалогii кантролю за выплатай падаткаў i
збораў па падакцызных таварах Дзяржаўнага падатковага камiтэта
Казлоўскую Нiну Ягораўну, выключыўшы са складу гэтай камiсii
В.А.Ягорава i А.Б.Радкевiча.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ _