ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 21 снежня 1999 г. N 1974

 АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 
 I УРАДАМ ТУРКМЕНIСТАНА АБ УЗАЕМНЫХ ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯН

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам унутраных спраў, Дзяржаўным
камiтэтам пагранiчных войскаў i Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi, аб
падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Туркменiстана аб узаемных паездках грамадзян.
 Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку
Валянцiна Уладзiмiравiча на падпiсанне названага Пагаднення.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ