ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 29 кастрычнiка 1999 г. N 1692

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ
 СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ СТАНДАРТЫЗАЦЫI, МЕТРАЛОГII,
 СЕРТЫФIКАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў
i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай
Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне стандартызацыi, метралогii,
сертыфiкацыi i акрэдытацыi.
 Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь Карашкова Валерыя
Мiкалаевiча на правядзенне ўказаных перагавораў. Дазволiць уносiць
пры неабходнасцi ў ходзе перагавораў у праект дадзенага Пагаднення