ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 кастрычніка 1999 г. № 1697

Аб унясеннi змяненняў у пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 кастрычнiка 1999 г. № 1632 i ад 27 кастрычнiка 1999 г. № 1662

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. З абзаца другога пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычніка 1999 г. № 1632 «Аб прадастаўленні ўрадавай гарантыі шэрагу банкаў па звароту крэдытаў, якія выдзяляюцца імі для набыцця збожжа на харчовыя мэты» словы «беларускімі рублямі па афіцыйнаму курсу Нацыянальнага банка на момант унясення плацяжу» выключыць.

2. З абзаца другога пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 кастрычніка 1999 г. № 1662 «Аб прадастаўленні ўрадавай гарантыі шэрагу банкаў па звароту крэдытаў, якія выдзяляюцца імі для набыцця збожжа на кармавыя мэты, бялковай сыравіны і кармавых дабавак» словы «беларускімі рублямі па афіцыйнаму курсу Нацыянальнага банка (на момант продажу замежнай валюты адкрытым акцыянерным таварыствам «Беларуская валютна-фондавая біржа»)» выключыць.