ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     23 снежня 1999 г. № 1987

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ АБ'ЯДНАНЫХ АРАБСКIХ
ЭМIРАТАЎ АБ ЧАСОВЫМ ПРАЦАЎЛАДКАВАННI БЕЛАРУСКIХ
СПЕЦЫЯЛIСТАЎ У АБ'ЯДНАНЫХ АРАБСКIХ ЭМIРАТАХ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову     Мiнiстэрства    працы,    узгодненую    з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Аб'яднаных  Арабскiх  Эмiратаў  аб  часовым  працаўладкаваннi
беларускiх спецыялiстаў у Аб'яднаных Арабскiх Эмiратах.
     Упаўнаважыць Мiнiстра   працы   Ляха   Iвана   Аляксеевiча   на
фармiраванне  дэлегацыi  i вядзенне перагавораў па праекту названага
Пагаднення.
     Пры правядзеннi перагавораў прыняць за аснову праект Пагаднення
памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам  Аб'яднаных  Арабскiх
Эмiратаў  аб  часовым  працаўладкаваннi  беларускiх  спецыялiстаў  у
Аб'яднаных Арабскiх Эмiратах (прыкладаецца)*,  дазволiўшы ўносiць  у
гэты   праект  неабходныя  змяненнi  i  дапаўненнi,  якiя  не  маюць
прынцыповага характару.
______________________________
     *Не рассылаецца.
 
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                           С.ЛIНГ