ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 4 лiстапада 1999 г. N 1730

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI В.П.ПУГАЧОВА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За шматгадовую добрасумленную i плённую працу ў дзяржаўных
органах, вялiкi асабiсты ўклад у рэалiзацыю знешнеэканамiчнай i
мытнай палiтыкi Беларусi ўзнагародзiць начальнiка ўпраўлення
знешнеэканамiчнай дзейнасцi i мiжнароднага супрацоўнiцтва Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Пугачова Васiлiя Паўлавiча
Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ