ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 3 верасня 1999 г. N 1375
АБ УЗНАГАРОДЖАННI М.I.АРЫНЧЫНА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе: За шматгадовую навуковую дзейнасць, значны ўклад у развiццё даследаванняў па фiзiялогii i паталогii кровазвароту, параўнальнай i эвалюцыйнай фiзiялогii i геранталогii, падрыхтоўку навуковых кадраў i актыўную работу па прапагандзе здаровага ладу жыцця ўзнагародзiць галоўнага навуковага супрацоўнiка Iнстытута фiзiялогii Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, члена-карэспандэнта, доктара бiялагiчных навук, прафесара Арынчына Мiкалая Iванавiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.