ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 28 верасня 1999 г. N 1499

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI А.М.КВЯТКОЎСКАГА I А.У.ЮРКЕВIЧА 
 ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развiццё
сельскагаспадарчай вытворчасцi ўзнагародзiць дырэктара адкрытага
акцыянернага таварыства "Мазырская райсельгасхiмiя" Квяткоўскага
Аляксандра Мартынавiча i старшыню Ляхавiцкага раённага вытворчага
аб'яднання "Сельгасхiмiя" Юркевiча Аляксандра Уладзiмiравiча
Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ