ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     30 верасня 1999 г. N 1513

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI ЗЯЛЁНАБОРСКАГА ЗАВОДА ПА ПЕРАПРАЦОЎЦЫ 
 ТОРФУ БЕЛАРУСКАГА КАНЦЭРНА ПА ПАЛIВУ I ГАЗIФIКАЦЫI 
 ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     За дасягненне высокiх сацыяльна-эканамiчных паказчыкаў,  значны
ўклад  у  забеспячэнне  насельнiцтва  i камунальна-бытавых спажыўцоў
рэспублiкi тарфяным палiвам i ў сувязi з 50-годдзем з дня заснавання
ўзнагародзiць  Зялёнаборскi  завод па перапрацоўцы торфу Беларускага
канцэрна па палiву i газiфiкацыi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ