ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    1 кастрычнiка 1999 г. N 1526

 АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ БЕЛАРУСКАЙ ЧЫГУНКАЙ I 
 МIНIСТЭРСТВАМ ШЛЯХОЎ ЗНОСIН РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ ПАРАДКУ 
 РЭГУЛЯВАННЯ ЧЫГУНАЧНЫХ ГРУЗАВЫХ ТАРЫФАЎ У ЗНОСIНАХ ПАМIЖ 
 РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫЯЙ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову     Беларускай    чыгункi,    узгодненую    з
Мiнiстэрствам замежных спраў,  Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам
эканомiкi,  аб  падпiсаннi  Пагаднення  памiж  Беларускай чыгункай i
Мiнiстэрствам  шляхоў  зносiн   Расiйскай   Федэрацыi   аб   парадку
рэгулявання чыгуначных грузавых тарыфаў у зносiнах памiж Рэспублiкай
Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ