ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 снежня 2001 г. № 141-ПСР2

Аб узнагароджанні заслужанага калектыву «Дзяржаўны аркестр сімфанічнай i эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у развіццё беларускага нацыянальнага мастацтва, актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь і ўмацаванне міждзяржаўных сувязей узнагародзіць заслужаны калектыў «Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.