ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 лютага 2001 г. № 7

Аб унясенні змянення ў Палажэнне аб савеце вышэйшай навучальнай установы

Утратило силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 23 августа 2017 г. № 114 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/32378 от 01.09.2017 г.) <W21732378>

У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1997 г. № 361, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

У абзацы першым падпункта 2.1 пункта 2 Палажэння аб савеце вышэйшай навучальнай установы, зацверджанага загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1994 г. № 79 «Аб зацвярджэнні нарматыўных дакументаў для вышэйшых навучальных устаноў» (зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 23.12.1999 № 8/2191), словы «Статут вышэйшай навучальнай установы і» выключыць.