ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 24 сакавiка 2000 г. N 3

 АБ ПРЫЗНАННI СТРАЦIЎШЫМ СIЛУ ЗАГАДУ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ
 АД 5 ЧЭРВЕНЯ 1996 г. N 149

 У сувязi са змяненнем згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi
цэн (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых
актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., N 40, 1/371) пералiку паслуг,
цэны на якiя рэгулююцца Мiнiстэрствам культуры, Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прызнаць страцiўшым сiлу загад Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь ад 5 чэрвеня 1996 г. N 149 "Аб памерах платы за навучанне ў
дзiцячых школах мастацтваў".