ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 лютага 2002 г. № 172-ПСР2

Аб узнагароджаннi групы дэпутатаў Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

У сувязі са святкаваннем 200-годдзя ўтварэння Гродзенскай губерні за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і заслугі ў развіцці мясцовага самакіравання ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Бялея Леаніда Іосіфавіча – дэпутата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктара Гродзенскага дзяржаўнага вышэйшага прафесіянальнага вучылішча хімічнай прамысловасці.

Гардзіеўскую Надзею Канстанцінаўну – дэпутата Мікелеўшчынскага сельскага і Мастоўскага раённага Саветаў дэпутатаў, дырэктара Мікелеўшчынскай сярэдняй школы Мастоўскага раёна.

Іваніцкую Люцыю Іосіфаўну – дэпутата Астравецкага сельскага Савета дэпутатаў, загадчыцу жывёлагадоўчай фермы «Кялёйці» калгаса «Чырвоны Кастрычнік» Астравецкага раёна.