ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 чэрвеня 1995 г. № 286
Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых рашэнняў Урада Рэспублікі Беларусь
У мэтах упарадкавання сістэмы прадастаўлення льгот грамадзянам Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прызнаць страціўшымі сілу рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь згодна з прыкладзеным пералікам.
2. Дадзеную пастанову ўвесці ў дзеянне праз 15 дзён пасля апублікавання.
ПЕРАЛІК
страціўшых сілу рашэнняў Урада Рэспублікі Беларусь
1. Пастанова ЦВК і Саўнаркома БССР ад 15 чэрвеня 1933 г. «Аб паляпшэнні жыллёвых умоў навуковых работнікаў» (ЗЗ БССР, 1933 г., № 24, арт. 176; 1935 г., № 19, арт. 108).
2. Пастанова ЦВК і Саўнаркома БССР ад 20 жніўня 1933 г. «Аб паляпшэнні жыллёвых умоў пісьменнікаў» (ЗЗ БССР, 1933 г., № 35, арт. 236).