Дадатак 2

                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                     загадам Мiнiстра адукацыi i
                                     навукi Рэспублiкi Беларусь
                                     ад 23 студзеня 1995 г. N 26

                             МЕТОДЫКА
           правядзення атэстацыi i акрэдытацыi вышэйшай
             навучальнай установы унiверсiтэцкага тыпу

         (Дадатак да Iнструкцыi i метадычных рэкамендацый
              па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi
         вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь,
               зарэгiстраваных у Дзяржаўным рэестры
                  26 верасня 1994 года N 549/12)
         ___________________________________________________________
         Утратила силу  приказом  Министерства  образования  от   22
         апреля  1997  г.  N  211  (зарегистрирован   в Национальном
         реестре - N 8/2326 от 23.12.1999 г.) <W69902326> 

                  _ 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.1. Дадзеная Методыка вызначае парадак атэстацыi i акрэдытацыi
ВНУ на адпаведнасць яе  статусу навучальнай установы унiверсiтэцкага
тыпу  (у  далейшым  -  атэстацыя  i  акрэдытацыя)  па  Крытэрыях  да
вызначэння  статусу  вышэйшай  навучальнай  установы унiверсiтэцкага
тыпу (у далейшым - Крытэрыi).

     1.2. Акрэдытацыя  з  мэтай   прысваення   статусу   навучальнай
установы  унiверсiтэцкага тыпу праводзiцца згодна з загадам мiнiстра
адукацыi i навукi.

     1.3. Пацвярджэнне статусу ВНУ унiверсiтэцкага тыпу  праводзiцца
ў працэсе планавай яе атэстацыi.

     1.4. Крытэрыi  вызначаюць  патрабаваннi  да  ўмоў  дзейнасцi  i
перспектыў развiцця навучальнай установы  ў  вызначаным  статусе  па
наступных асноўных кiрунках дзейнасцi ВНУ:

     - падрыхтоўка  спецыялiстаў  па профiлях,  напрамках i ўзроўнях
вышэйшай i паслявышэйшай адукацыi;

     - развiццё фундаментальных i пошукавых даследаванняў, навукова-
педагагiчных распрацовак;

     - кадравае  i  матэрыяльнае  забеспячэнне навуковай,  творчай i
вучэбна- выхаваўчай дзейнасцi.

     Крытэрыi падраздзяляюцца на:

     - абавязковыя (6 найменняў);

     - дадатковыя  па выбару ВНУ (19 найменняў),  агульная колькасць
якiх павiнна быць выканана не менш за 15 найменняў.

     1.5. Атэстацыя i акрэдытацыя праводзяцца на  аснове  экспертнай
ацэнкi дзейнасцi навучальнай установы ў адпаведнасцi з прынцыпамi:

     - дэмакратычнасцi,  што  забяспечваецца  удзелам  незалежных ад
ведамаснай падпарадкаванасцi экспертаў;

     - аб'ектыўнасцi, што дасягаецца ў вынiку разгляду камiсiяй усiх
дакументаў,  якiя  прадстаўляюцца  ВНУ  для  пацвярджэння  выканання
крытэрыяў,  а таксама шляхам выказання асабiстых меркаванняў кожнага
эксперта;

     - прыняцця рашэнняў большасцю галасоў.

     1.6. Пры  атэстацыi  i  акрэдытацыi  ВНУ,  якiя  падрыхтоўваюць
спецыялiстаў у галiне мастацтва або культуры,  азначэннi  "навуковая
дзейнасць"  i  "навукова-даследчая  работа",  змяняюцца на азначэнне
"творчая дзейнасць".  Адпаведна з гэтым удакладняецца сэнс крытэрыяў
i метадычных рэкамендацый.


            2. АРГАНIЗАЦЫЯ I ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ
                    АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI

     2.1. Камплектаванне   камiсii   па   правядзенн   атэстацыi   i
акрэдытацыi ажыццяўляецца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў.

     У склад камiсii ўключаюцца эксперты з лiку спецыялiстаў:

     - Галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыi;

     - Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў;

     - Рэспублiканскага  iнстытута  вышэйшай  школы  i  гуманiтарнай
адукацыi;

     - арганiзацый адпаведнай галiны па профiлю вышэйшай навучальнай
установы.

     Колькасць членаў камiсii састаўляе  5-9  чалавек  (у  тым  лiку
старшыня).

     Старшыня камiсii:

     - плануе работу камiсii;

     -   размяркоўвае   памiж   членамi   камiсii  кантрольныя
мерапрыемствы;

     - каардынуе дзейнасць членаў камiсii;

     - падрыхтоўвае заключэнне камiсii.

     2.2. Навучальная  ўстанова  пасля   паведамлення   камiсii   аб
правядзеннi   атэстацыi   або   акрэдытацыi   рыхтуе   дакументы   ў
адпаведнасцi з дадзенай Методыкай i ўзгадняе тэрмiны правядзення.

     2.3. Работа камiсii непасрэдна ў вышэйшай навучальнай  установе
працягваецца 10-15 дзён.

     2.4. Праверка  i ацэнка па кожным  крытэрыi можа праводзiцца як
камiсiяй  цалкам, так  i асобнымi  яе членамi.  Магчыма выкарыстанне
анкетавання супрацоўнiкаў  i студэнтаў (слухачоў) ВНУ  для ацэнкi iх
меркавання па выкананнi пэўных крытэрыяў.

     Рашэнне камiсii па адпаведнасцi  навучальнай  установы  кожнаму
крытэрыю   прымаецца   калегiяльна  большасцю  галасоў  на  падставе
матэрыялаў,  якiя прадстаўлены ВНУ,  i вынiкаў праверкi, праведзенай
экспертамi i пацверджанай iх адпаведнай даведкай.

     Па сканчэннi   работы  камiсii  рыхтуецца  заключэнне,  у  якiм
выкладаюцца вынiкi праверкi i прапановы  па  змяненнi  статусу  ВНУ.
Заключэнне падпiсваецца ўсiмi членамi камiсii з фармуляваннем,  калi
гэта патрэбна, асабiстага меркавання.

     2.5. Заключэнне камiсii перадаецца Мiнiстру адукацыi  i  навукi
для  прыняцця  рашэння  па  змяненнi  статусу  вышэйшай  навучальнай
установы, а таксама накiроўваецца для iнфармацыi ў гэтую ВНУ.

     2.6. У выпадку адмоўнага заключэння камiсii па змяненнi статусу
ВНУ  паўторная  яе атэстацыя або акрэдытацыя праводзяцца не раней як
праз адзiн год.  На  працягу  гэтага  часу  ўстараняюцца  вызначаныя
неадпаведнасцi    дадзенай    навучальнай   установы   статусу   ВНУ
унiверсiтэцкага тыпу.


        3. ПАРАДАК ВЫЗНАЧЭННЯ АЦЭНКI ДЗЕЙНАСЦI ВНУ У
                  АДПАВЕДНАСЦI З КРЫТЭРЫЯМI

     3.1. Мiжнароднае прызнанне навучальнай устновы

     Камiсiя разглядае наступныя дакументы за апошнiя 3 гады:

     - дагаворы аб мiжнародным супрацоўнiцтве ВНУ з  адукацыйнымi  i
навуковымi цэнтрамi;

     - матэрыялы,   якiя   пацвярджаюць   выкананне   дагавораў   аб
мiжнародным супрацоўнiцтве з боку ВНУ;

     - дагаворы  на  падрыхтоўку  студэнтаў  i  спецыялiстаў   iншых
дзяржаў;

     - матэрыялы па правядзеннi мiжнародных канферэнцый, сiмпозiумаў
на базе ВНУ;

     - даныя па колькасцi навуковых публiкацый супрацоўнiкаў  ВНУ  ў
замежных выданнях, удзелу ў мiжнародных канферэнцыях;

     - матэрыялы па ўдзелу ВНУ ў выставах, продажу сваiх распрацовак
за межамi рэспублiкi.

     3.2. Iснаванне навукова-педагагiчных школ

     Камiсiя вывучае i аналiзуе матэрыялы i дакументы  па  наступных
напрамках навукова-педагагiчнай дзейнасцi ВНУ:

     - арганiзацыя i правядзенне канферэнцый, семiнараў, сiмпозiумаў
па актуальных праблемах навукi, культуры, мастацтва, вытворчасцi;

     - абагульненне   перадавога   педагагiчнага   вопыту   i    яго
распаўсюджванне;

     - распрацоўка падручнiкаў, манаграфiй.

     Неабходнымi адзнакамi  iснавання  ў  ВНУ  навукова-педагагiчнай
школы з'яўляюцца:

     - наяўнасць аўтарытэтнага лiдэра,  якi сфармуляваў унiкальную i
перспектыўную навуковую або педагагiчную праблему (праграму) i кiруе
яе распрацоўкай;

     - адзiнства даследавання i навучання;

     - наяўнасць навуковага ядра, вучняў, перыферыйных сувязяў;

     - iснаванне традыцый, пераемнасцi ў дзейнасцi школы;

     - прызнанне вынiкаў дзейнасцi школы за мяжой;

     - наяўнасць матэрыялаў дыскусiй па асноўных iдэях школы.

     3.3. Наяўнасць аспiрантуры i спецыялiзаваных Саветаў

     Камiсiя разглядае наступныя дакументы:

     - загад аб арганiзацыi аспiрантуры ў ВНУ;

     - пералiк спецыяльнасцеў,  па  якiх  ажыццяўляецца  падрыхтоўка
спецыялiстаў;

     - вызначэнне   колькасцi   аспiрантаў,   паспяхова   скончыўшых
навучанне за апошнiя 5 гадоў;

     - пастановы ВАК па арганiзацыi спецыялiзаваных Саветаў;

     - даведка аб дзейнасцi спецыялiзаваных  Саветаў  за  апошнiя  3
гады.

     3.4.    Удзел   студэнтаў    у   навукова-даследчай   (вопытна-
канструктарскай) творчай дзейнасцi

     Камiсiя вывучае i комплексна ацэньвае функцыянiраванне  сiстэмы
навукова-даследчай, творчай работы студэнтаў у ВНУ па яго профiлю:

     - наяўнасць навуковых (творчых) аб'яднанняў студэнтаў;

     - прыцягненне  студэнтаў да выканання  НДР на прафiлюючых
кафедрах;

     - арганiзацыя конкурсаў навуковых (творчых) работ студэнтаў;

     - вынiкi творчай дзейнасцi студэнтаў;

     - наяўнасць ганаровых грамат, пасведчанняў, дыпломаў пераможцаў
мiжнародных i рэспублiканскiх конкурсаў.

     3.5. Аб'ём фундаментальных навуковых даследаванняў i работ

     Камiсiя вывучае    дакументы,    якiя    дазваляюць   вызначыць
прыналежнасць  НДР  да  фундаментальных  або  да  навукова-тэхнiчных
праграм:

     - планы НДР ВНУ за апошнiя 3 гады;

     - рэспублiканскiя навукова-тэхнiчныя праграмы, якiя выконваюцца
пад кiраўнiцтвам ВНУ;

     - дагаворы   i    заказ-заданнi    на    выкананне    навуковых
даследаванняў;

     - пiсьмовыя  пацвярджэннi  кiруючых  арганiзацый  аб  выкананнi
дагавораў па навукова-тэхнiчных праграмах;

     - планы перспектыўнага развiцця навукi ў ВНУ.

     Доля фундаментальных навуковых даследаванняў  i  работ,  у  тым
лiку па рэспублiканскiх навукова-тэхнiчных праграмах, вылiчваецца па
частцы аб'ёму фiнансавання НДР.  Яна павiнна складаць не менш за 30%
у бягучым годзе.

     3.6. Наяўнасць  у  змесце  падрыхтоўкi  спецыялiстаў пашыранага
агульнанавуковага i агульнапрафесiйнага цыкла дысцыплiн

     Камiсiя разглядае i аналiзуе:

     - тыпавыя вучэбныя планы i праграмы;

     - рабочыя вучэбныя планы i праграмы;

     - праграмы спецыяльных курсаў;

     - iндывiдуальныя планы  паглыбленай  падрыхтоўкi  спецыялiстаў,
аспiрантаў i дактарантаў.

     Камiсiя правярае  выбарачна (не менш за 10-20%  спецыяльнасцеў)
асобныя раздзелы (або блокi тэм), што тычацца забеспячэння атрымання
выпускнiкамi (спецыялiстамi,  бакалаўрамi,  магiстрамi, аспiрантамi)
паглыбленых ведаў у пэўнай галiне навукi,  тэхнiкi  або  культуры  i
адукацыi ў адпаведнасцi са спецыяльнасцю.

     3.7. Колькасць студэнтаў i слухачоў па ўсiх формах навучання

     Камiсiя разглядае наступныя дакументы:

     - спiсы студэнтаў па ўсiх формах i спецыяльнасцях навучання;

     - спiсы    аспiрантаў    i    слухачоў   факультэтаў   (курсаў)
паслявышэйшай адукацыi спецыялiстаў;

     - асабiстыя справы студэнтаў i слухачоў;

     - справаздачы ВНУ па форме 3 НК.

     Агульная колькасць студэнтаў i  слухачоў  павiнна  складаць  не
менш за 3500 чалавек.

     3.8. Камплектаванне прафесарска-выкладчыцкага складу

     Неабходныя дакументы i матэрыялы на момант атэстацыi:

     - штатны расклад прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ;

     - асабiстыя справы прафесарска-выкладчыцкага складу;

     - справаздача ВНУ на пачатак навучальнага года па форме 3 НК;

     - расклад заняткаў на момант праверкi.

     Ацэнка на  адпаведнасць  дадзенаму  крытэрыю вызначаецца шляхам
дзялення штатнай колькасцi адзiнак  пасад  прафесарска-выкладчыцкага
складу  з  вучонымi званнямi i ступенямi на агульную колькасць пасад
прафесарска-выкладчыцкага складу.  Яна павiнна складаць не  менш  за
60%.

     Да прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ належаць:

     - прафесарска-выкладчыцкi склад кафедраў;

     - кiраўнiкi  ВНУ,  лабараторый,  навуковыя  супрацоўнiкi,  якiя
праводзяць вучэбныя заняткi i маюць вучэбную нагрузку не менш за 150
гадзiн  у  год,  або  выкладаюць  спецкурсы  ў  аб'ёме не менш за 50
гадзiн.

     3.9. Наяўнасць аднаго доктара навук на 150 студэнтаў

     Камiсiя вывучае наступныя матэрыялы:

     - штатны расклад прафесарска-выкладчыцкага i навуковага  складу
ВНУ;

     - справаздачы  аб колькасцi прафесарска-выкладчыцкiх работнiкаў
па форме 5 НК.

     - асабовыя справы навуковых супрацоўнiкаў;

     - спiсы студэнтаў па ўсiх формах i спецыяльнасцях навучання;

     - справаздачы аб колькасцi прафесарска-выкладчыцкiх  работнiкаў
па форме 5 НК.

     У цэлым  па  дадзеным  крытэрыi  ўлiчваюцца  як штатныя,  так i
пазаштатныя  дактары  навук,  якiя  прымаюць   удзел   у   навучаннi
студэнтаў,  пры  абавязковым  удзеле гэтых супрацоўнiкаў у выкананнi
навукова- даследчай або навукова-метадычнай работы ВНУ.

     Ацэнка, якая вызначана па дадзеным крытэрыi, лiчыцца станоўчай,
калi  адносiны памiж колькасцю студэнтаў i колькасцю працуючых у ВНУ
дактароў навук складаюць не больш за 150.

     3.10. Ажыццяўленне шматпрофiльнай падрыхтоўкi спецыялiстаў

     Камiсiя  правярае  падрыхтоўку   спецыялiстаў  у  бягучым
навучальным годзе. Неабходныя дакументы i матэрыялы:

     - статут ВНУ;

     - план падрыхтоўкi спецыялiстаў;

     - справаздача ВНУ па форме 3 НК за мiнулы вучэбны год;

     - даведка аб ВНУ на час атэстацыi, падпiсаная рэктарам.

     Ацэнка па  дадзеным  крытэрыi  з'яўляецца  станоўчай  пры ўмове
калi:

     - класiчны унiверсiтэт  ажыццяўляе  шматпрофiльную  падрыхтоўку
(напрыклад, прыродазнаўчую i гуманiтарную);

     - профiльны  унiверсiтэт  i  акадэмiя ажыццяўляюць навучанне не
менш за 80% спецыяльнасцеў, якiя ўваходзяць у напрамак падрыхтоўкi.

     3.11. Штогадовая перапрацоўка праграм спецыяльных курсаў

     Камiсiя праводзiць  выбарачную  праверку  10-20%  ад   агульнай
колькасцi дзеючых у ВНУ рабочых вучэбных праграм спецыяльных курсаў.
Камiсiя аналiзуе:

     - дзеючыя рабочыя праграмы па спецыяльных курсах;

     -  рабочыя праграмы  па спецыяльных  курсах за  апошнiя 3
гады.

     Дзейнасць ВНУ  адпавядае  крытэрыю,  калi  ў  рабочых праграмах
курсаў  штогадова  ўлiчваюцца  навейшыя  дасягненнi  навукi,   новыя
дапаможнiкi  i  дадатковая лiтаратура,  новыя метадычныя падыходы да
выкладання вывучаемага матэрыялу.

     3.12. Выкарыстанне сучасных прагрэсiўных тэхналогiй навучання

     Камiсiя аналiзуе i ацэньвае:

     - якасць правядзення заняткаў выкладчыкамi;

     - матэрыялы метадычных аб'яднанняў выкладчыкаў па  стварэннi  i
распаўсюджваннi сучасных тэхналогiй навучання за апошнiя 3 гады;

     - матэрыялы  выбарачнай  праверкi  наяўнасцi  тэхнiчных сродкаў
навучання на кафедрах;

     - выкарыстанне вылiчальнай тэхнiкi на  прафiлюючых  кафедрах  у
мэтах навучання па спецыяльнасцi;

     - выкарыстанне баз даных айчынных i замежных устаноў.

     3.13. Забеспячэнне  павышэння  квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў па профiлю навучальнай установы

     Камiсiя разглядае i аналiзуе наступныя дакументы за  апошнiя  3
гады:

     - планы    павышэння   квалiфiкацыi   прафесарска-выкладчыцкага
складу;

     - асабовыя справы прафесарска-выкладчыцкага складу i  навуковых
супрацоўнiкаў;

     - наяўнасць у ВНУ факультэтаў (курсаў) павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi   кiруючых   работнiкаў   i    спецыялiстаў    iншых
арганiзацый;

     - праграмы вучэбных дысцыплiн;

     3.14. Эфектыўнасць     падрыхтоўкi     спецыялiстаў    вышэйшай
квалiфiкацыi

     Камiсiя разглядае i аналiзуе наступныя дакументы i матэрыялы па
падрыхтоўцы  спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi розных узроўняў праз
аспiрантуру i дактарантуру за апошнiя 5 гадоў:

     - даведку аб выпуску аспiрантаў i дактарантаў у год на  працягу
апошнiх 5 гадоў (са спiсам выпускнiкоў за першы год);

     - спiс выпускнiкоў, якiя абаранiлi дысертацыю ў дадзенай ВНУ;

     - спiс   выпускнiкоў,   якiя   абаранiлi   дысертацыю  ў  iншых
навучальных (навукова-даследчых) установах;

     - план падрыхтоўкi аспiрантаў i дактарантаў;

     - перспектыўны   план   падрыхтоўкi    спецыялiстаў    вышэйшай
квалiфiкацыi з улiкам патрэбы ВНУ ў кадрах.

     Падрыхтоўка спецыялiстаў  вышэйшай  квалiфiкацыi  ў ВНУ лiчыцца
эфектыўнай,  калi  не  менш  за  60%  выпускнiкоў  аспiрантуры   або
дактарантуры  на  працягу  3  гадоў  пасля  iх  заканчэння абаранiлi
дысертацыi.

     3.15. Удзел на правах  галоўных  выканаўцаў  у  рэспублiканскiх
комплексных праграмах i праграмах фундаментальных даследаванняў

     Камiсiя разглядае i аналiзуе:

     - планы навукова-даследчых работ ВНУ за апошнiя 3 гады;

     - рэспублiканскiя  i  галiновыя  навуковыя i навукова-тэхнiчныя
праграмы,  кiраўнiцтва якiмi ажыццяўляецца з удзелам ВНУ або вядучых
яго супрацоўнiкаў.

     - вынiкi навукова-даследчых работ.

     3.16. Наяўнасць     навуковых     напрамкаў     фундаментальных
даследаванняў

     Камiсiя разглядае  i  аналiзуе  дакументы  i  матэрыялы,   якiя
звязаны  з  выкананнем фундаментальных даследаванняў i прызнаннем iх
вынiкаў сусветным супольнiцтвам за апошнiя 5 гадоў:

     - справаздачы ВНУ аб навукова-даследчай дзейнасцi;

     - матэрыялы мiжнародных канферэнцый i сiмпозiумаў;

     - публiкацыi ў мiжнародных часопiсах;

     - дакументы аб прысуджэннi мiжнародных прэмiй i ўзнагарод.

     3.17. Выкананне праектаў дзяржаўнага заказу па развiццю  навукi
i тэхнiкi

     Камiсiя разглядае дакументы за апошнiя 3 гады:

     - дзяржаўныя заказы па развiццю навукi i тэхнiкi;

     - планы навукова-даследчых работ ВНУ;

     - вынiкi навукова-даследчых работ па дзяржаўных заказах.

     3.18 Выкананне       навукова-даследчай,       творчай      або
навукова-метадычнай работы прафесарска-выкладчыцкiм складам

     Камiсiя разглядае дзейнасць  супрацоўнiкаў  ВНУ  выбарачна  (не
менш 20% прафесарска-выкладчыцкага складу).

     Неабходныя дакументы i матэрыялы:

     - iндывiдуальныя   планы   выкладчыкаў   за   апошнi  i  бягучы
навучальныя гады;

     - планы работы кафедраў;

     - план НДР па бюджэтнай тэматыцы;

     - гаспадарчыя дагаворы на НДР;

     - справаздачы па НДР за апошнi год.

     Неабходнай умовай  для   станоўчага   задавальнення   дадзенаму
крытэрыю   з'яўляецца   ўдзел  усiх  выкладчыкаў,  якiя  маюць  стаж
педагагiчнай работы не менш за 5 гадоў, у навуковай дзейнасцi.

     3.19. Наяўнасць  сучаснай  навуковай   базы   для   падрыхтоўкi
аспiрантаў i дактарантаў

     Камiсiя аналiзуе  наяўнасць навуковых лабараторый,  узровень iх
абсталявання,  дастатковасць забеспячэння  лабараторый  матэрыяламi,
рэактывамi, расходнымi рэчывамi, iнфармацыйнымi выданнямi па профiлю
лабараторыi.

     Камiсiя разглядае:

     - планы падрыхтоўкi спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi;

     - iндывiдуальныя   планы    падрыхтоўкi    спецыялiстаў    праз
аспiрантуру i дактарантуру.

     3.20. Камплектаванне бiблiятэчнага фонду

     Камiсiя выбарачна  аналiзуе 2-5%  ад агульнага пералiку рабочых
праграм вучэбных дысцыплiн;

     - правярае наяўнасць рэкамендуемай  у  праграмах  лiтаратуры  ў
фондах бiблiятэкi ВНУ,  а таксама суадносiны iх зместу з выкладаемай
дысцыплiнай.

     Агульная колькасць падручнiкаў па кожнай праграме павiнна  быць
не  менш  за  1/3  колькасцi студэнтаў,  якiя навучаюцца па дадзенай
праграме.

     3.21. Наяўнасць iнфармацыйных фондаў

     Камiсiя аналiзуе матэрыялы па:

     - камплектаваннi  бiблiятэкi  дапаможнiкамi   i   манаграфiчнай
лiтаратурай за апошнiя 3 гады;

     - забеспячэннi   перыядычнымi   выданнямi   па   спецыяльнасцях
навучання;

     - выкарыстаннi замежных баз даных на аснове сучасных тэхналогiй
i iх даступнасць для супрацоўнiкаў i студэнтаў ВНУ;

     - арганiзацыi     iнфармацыйнага     абслугоўвання    навуковых
даследаванняў i перапрацоўкi спецыяльных курсаў навучання.

     3.22. Падрыхтоўка новых падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў для
сiстэмы адукацыi рэспублiкi

     Камiсiя ўстанаўлiвае  адпаведнасць  ВНУ  дадзенаму  крытэрыю на
аснове iнфармацыi за апошнiя 3 гады.

     Неабходныя дакументы i матэрыялы:

     - экземпляры   выдадзеных   новых   падручнiкаў   i    вучэбных
дапаможнiкаў;

     - дагаворы на выданне новых падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў;

     - заключэннi  рэдакцыйна-выдавецкiх  камiсiй у бягучым годзе на
выданне новых падручнiкаў i дапаможнiкаў.

     Ацэнка на адпаведнасць дадзенаму  крытэрыю  лiчыцца  станоўчай,
калi   ў   ВНУ   падрыхтаваны  новыя  падручнiкi  i  ёсць  заказ  на
перспектыву.

     3.23. Наяўнасць капiравальна-памнажальнай i выдавецкай базы

     Камiсiя аналiзуе   матэрыялы   праверкi  выдавецкай  базы  ВНУ,
вызначае яе магчымасць ажыццяўляць у  неабходным  аб'ёме  друкаванне
падручнiкаў,   вучэбных   дапаможнiкаў,   размнажэнне   навуковых  i
вучэбна-метадычных матэрыялаў.

     Камiсiя разглядае ўзоры  выдадзенай  прадукцыi  i  вызначае  iх
адпаведнасць выдавецкiм патрабаванням.

     3.24. Выкананне  дзеючых  нормаў забеспячэння ВНУ аўдыторнымi i
лабараторнымi плошчамi,  iнтэрнатамi,  аздараўленчай базай i  фондам
сацкультбыту

     Эксперты вывучаюць   i   аналiзуюць  стан  i  выкананне  нормаў
матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння ВНУ на перыяд атэстацыi.

     Неабходныя дакументы i матэрыялы:

     - справаздача ВНУ на пачатак навучальнага года (форма 3 НК);

     - пашпарты будынкаў;

     - справаздача аб руху асноўных фондаў (форма N 5);

     - даведка  аб   наяўнасцi   вучэбных   плошчаў,   аўдыторый   i
лабараторый i iх загружанасцi;

     - расклад заняткаў;

     - дагаворы аб здачы ў арэнду вучэбных плошчаў;

     - акты   абследавання   санiтарна-гiгiенiчнага  стану  вучэбных
памяшканняў,  навуковых лабараторый, iнтэрнатаў, пунктаў харчавання,
спартыўных  i  аздараўленчых комплексаў i бiблiятэк,  якiя выдадзены
санэпiдэмстанцыяй па месцы iснавання ВНУ;

     - дадзеныя    апытання    студэнтаў    i     выкладчыкаў     аб
матэрыяльнатэхнiчным забеспячэннi навучальнага працэсу.

     Ацэнка ВНУ  па дадзеным крытэрыi лiчыцца станоўчай пры ўмове яе
адпаведнасцi патрабаваням дзеючых санiтарных i будаўнiчых  нормаў  i
правiлаў.

     3.25. Штогадовае      аднаўленне     вучэбна-матэрыяльнай     i
навуковадаследчай базы.

     Камiсiя вызначае  i  аналiзуе   стан   вучэбна-матэрыяльнай   i
навуковадаследчай  базы  ВНУ за апошнiя 3 гады на падставе наступных
дакументаў i матэрыялаў:

     - планаў развiцця ВНУ;

     - гадавых каштарысаў расходаў ВНУ з усiх крынiц фiнансавання;

     - справаздач навукова-тэхнiчных саветаў;

     - гадавых балансаў ВНУ;

     - даведак   аб   балансавым   кошце   вучэбна-матэрыяльнай    i
навуковадаследчай базы;

     - планаў   развiцця   матэрыяльнай   базы   i справаздач па  iх
выкананнi;

     -   iнвентарызацыйных   ведамасцей   вучэбнага   i   навуковага
абсталявання.

     Ацэнка, вызначаная па  дадзеным  крытэрыi,  лiчыцца  станоўчай,
калi штогадовае аднаўленне вучэбна-матэрыяльнай i навукова-даследчай
базы складае не менш за 5%  ад яе балансавага кошту  з  усiх  крынiц
фiнансавання.

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 741/12.
 Дата:  06.02.95 г. _