ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 мая 2002 г. № 230-ПСР2

Аб узнагароджанні Г.С.Вежнавец, П.П.Глушчука, Н.С.Гурковай, Т.М.Рабавай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь артыстаў Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча Вежнавец Галіну Сцяпанаўну, Глушчука Пятра Прохаравіча, Гуркову Наталлю Сцяпанаўну, Рабаву Таццяну Мікалаеўну.