ПАСТАНОВА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 мая 2002 г. № 232-СР2/V

Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Ірак аб паветраных зносінах»

Разгледзеўшы прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 17 красавіка 2002 года праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Ірак аб паветраных зносінах», у адпаведнасці з часткай другой артыкула 100 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Ірак аб паветраных зносінах».

2. Прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Ірак аб паветраных зносінах» накіраваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на подпіс.