ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 мая 2002 г. № 239-ПСР2

Аб узнагароджанні Т.І.Салавянчык Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад ва ўдасканаленне заканадаўчага працэсу ўзнагародзіць загадчыка аддзела – намесніка начальніка Рэдакцыйнага ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Салавянчык Таццяну Іосіфаўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.