ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 мая 2002 г. № 645

Аб узнагароджанні С.Б.Сарэлы Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі асабісты ўклад у развіццё універсітэта, адкрыццё новых спецыяльнасцей, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і навукова-метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу на сучасным узроўні ўзнагародзіць рэктара ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя П.В.Сухога» Сарэлу Станіслава Браніслававіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.