ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 мая 2002 г. № 242-ПСР2

Аб узнагароджанні А.К.Галубовіч, Р.Ф.Герасімовіча, А.В.Капіцы і С.Г.Свірко Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную работу і значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Галубовіч Алу Купрыянаўну – дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі;

Герасімовіча Расціслава Фёдаравіча – дырэктара Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечне;

Капіцу Альбіну Віктараўну – дырэктара цэнтральнай лабараторыі мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду;

Свірко Святлану Генадзьеўну – дырэктара Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Лідзе.