ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 чэрвеня 2002 г. № 812

Аб узнагароджанні дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у айчынную біялагічную навуку, інтрадукцыю і ўкараненне ў вытворчасць новых гаспадарча карысных раслін, падрыхтоўку навуковых кадраў і ў сувязі з 70-годдзем з дня заснавання ўзнагародзіць дзяржаўную навуковую ўстанову «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.