ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 ліпеня 2002 г. № 905

Аб узнагароджанні С.І.Буко, Л.М.Няхайчык Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад у справу ўмацавання міжканфесійных і міжнацыянальных адносін у беларускім грамадстве Старшыню Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Буко Станіслава Іосіфавіча;

за шматгадовую плённую працу ў галіне дзяржаўнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі загадчыка аддзела ўстановы «Нацыянальная кніжная палата Беларусі» Няхайчык Ларысу Мікалаеўну.