ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 ліпеня 2002 г. № 276-ПСР2

Аб узнагароджанні рэдакцыі газеты «Звязда» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі па асвятленню сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў узнагародзіць рэдакцыю газеты «Звязда» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.