ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 ліпеня 2002 г. № 277-ПСР2

Аб узнагароджанні групы супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Звязда» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у асвятленне сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь узнагародзіць наступных супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Звязда» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Наркевіча Уладзіміра Браніслававіча – галоўнага рэдактара;

Каралевіча Сяргея Валянцінавіча – загадчыка аддзела палітыкі;

Ланеўскую Юлію Яўгенаўну – вядучага спецыяліста рэдакцыйнага персаналу;

Ляшкевіча Юрыя Іванавіча – рэдактара аддзела палітыкі;

Мяснікова Анатоля Фёдаравіча – рэдактара аддзела міжнацыянальных зносін;