ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       24 мая 2002 г. № 671

АБ КАМАНДЗIРАВАННI М.I.БАРАВОГА Ў г.КIШЫНЁЎ
(РЭСПУБЛIКА МАЛДОВА) I г.БУХАРЭСТ (РУМЫНIЯ)

     Камандзiраваць  Мiнiстра  транспарту  i  камунiкацый   Баравога
Мiхаiла  Iванавiча  з  26 па 27 мая 2002 г. у  г.Кiшынёў (Рэспублiка
Малдова)   для  ўдзелу  ў  рабоце  22-га пасяджэння   Каардынацыйнай
транспартнай  нарады  дзяржаў  -  удзельнiц  Садружнасцi  Незалежных
Дзяржаў  i з 28 мая па 1 чэрвеня ў г.Бухарэст (Румынiя) для ўдзелу ў
86-й  сесii  Савета  Мiнiстраў  Еўрапейскай  канферэнцыi   мiнiстраў
транспарту    i    28-м    Сусветным  кангрэсе  Мiжнароднага   саюза
аўтамабiльнага транспарту.
     Фiнансаванне    расходаў    па   камандзiраванню   М.I.Баравога
ажыццявiць  у  адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 23 чэрвеня 2000 г. № 935 "Аб удасканаленнi арганiзацыi i
павышэннi    эфектыўнасцi    службовых   камандзiровак  у   замежныя
дзяржавы".

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI