ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      14 чэрвеня 2002 г. № 782

АБ КАМАНДЗIРАВАННI А.А.ЛЯХАВА Ў г.КIНДБЕРГ
(АЎСТРЫЙСКАЯ РЭСПУБЛIКА)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Камандзiраваць  з  17  па  21  чэрвеня  2002 г.  у  г. Кiндберг
(Аўстрыйская  Рэспублiка)  генеральнага  дырэктара  рэспублiканскага
унiтарнага прадпрыемства "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" Ляхава
Аляксандра   Андрэевiча  для  правядзення  перагавораў  з   асобнымi
аўстрыйскiмi i нямецкiмi банкамi па пытанню павелiчэння крэдытаў i з
кампанiяй    "Фёстальпiне  тубуларз"  аб  умовах  паставак   трубнай
прадукцыi.
     Фiнансаванне  расходаў па камандзiраванню A.A.Ляхава ажыццявiць
у  адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
23 чэрвеня  2000 г.  № 935 "Аб удасканаленнi арганiзацыi i павышэннi
эфектыўнасцi    службовых    камандзiровак   у  замежныя   дзяржавы"
(Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь, 2000 г.,
№ 63, 5/3500).
     Прыняць  да  ведама,  што  расходы па праезду i пражыванню (без
харчавання)    ажыццяўляюцца  за  кошт  прымаючага  боку   (кампанiя
"Фёстальпiне тубуларз").

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI