ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      4 лiпеня 2002 г. № 899

АБ КАМАНДЗIРАВАННI Г.В.ПАДГОРНАГА Ў г.МАСКВУ
(РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Камандзiруецца  29  чэрвеня 2002 г. (тэрмiнам на адзiн дзень) у
г.Маскву  (Расiйская  Федэрацыя)  дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасцi
Мiнiстэрства  эканомiкi  Падгорны  Генадзiй  Вiктаравiч для ўдзелу ў
гадавым  агульным  сходзе  акцыянераў  ААТ  "Нафтагазавая   кампанiя
"Слаўнафта".
     Фiнансаванне    расходаў   па  камандзiраванню   Г.В.Падгорнага
ажыццяўляецца    ў   адпаведнасцi  з  пастановай  Савета   Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  23 чэрвеня 2000 г. № 935 "Аб удасканаленнi
арганiзацыi  i  павышэннi  эфектыўнасцi  службовых  камандзiровак  у
замежныя  дзяржавы"  (Национальный  реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2000 г., № 63, 5/3500).

Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь                                       С.СIДОРСКI