ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       9 лiпеня 2002 г. № 912

АБ КАМАНДЗIРАВАННI У.I.АСТРОЎСКАГА Ў г.МАСКВУ (РАСIЙСКАЯ
ФЕДЭРАЦЫЯ)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Камандзiраваць з  9 па 10 лiпеня 2002 г.  у г.Маскву (Расiйская
Федэрацыя) першага вiцэ-прэзiдэнта Беларускага дзяржаўнага  канцэрна
па вытворчасцi i рэалiзацыi тавараў лёгкай прамысловасцi Астроўскага
Уладзiмiра  Iванавiча  для  разгляду  з   прадстаўнiкамi   адкрытага
акцыянернага   таварыства   "Рослегпром"  i  канцэрна  "Ростекстиль"
пытанняў па растэрмiноўцы мытных плацяжоў i  падатку  на  дабаўленую
вартасць   пры   ўвозе   на  мытную  тэрыторыю  Рэспублiкi  Беларусь
невырабляемых у рэспублiцы сыравiны i матэрыялаў.
     Фiнансаванне расходаў    па   камандзiраванню   У.I.Астроўскага
ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь ад 23 чэрвеня 2000 г. № 935 "Аб удасканаленнi арганiзацыi i
павышэннi эфектыўнасцi службовых камандзiровак у замежныя  дзяржавы"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  2000 г., №
63, 5/3500).

Першы намеснiк
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь                      С.СIДОРСКI