ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 жніўня 2002 г. № 1043

Аб камандзіраванні Л.С.Мальцава ў Астраханскую вобласць (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць 8 жніўня 2002 г. тэрмінам на адзін дзень у Астраханскую вобласць (Расійская Федэрацыя) Міністра абароны Мальцава Леаніда Сямёнавіча для ўдзелу ў тактычным вучэнні.

Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па камандзіраванню Л.С.Мальцава ажыццяўляецца за кошт Міністэрства абароны.

Л.С.Мальцаву ў двухтыднёвы тэрмін пасля заканчэння камандзіроўкі прадставіць справаздачу аб яе выніках.