ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      2 жнiўня 2002 г. № 1044

АБ КАМАНДЗIРАВАННI А.М.БАШУРЫ Ў г.ЦЮРЫХ (ШВЕЙЦАРСКАЯ
КАНФЕДЭРАЦЫЯ)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Камандзiраваць  з 3 па 6 жнiўня 2002 г. у г.Цюрых  (Швейцарская
Канфедэрацыя)  генеральнага  дырэктара  Рэспублiканскага  унiтарнага
прадпрыемства  "Вытворчае  аб'яднанне  "Беларуськалiй" Башуру Андрэя
Мiкалаевiча  для  ўдзелу  ў  сустрэчы  кiраўнiкоў  вядучых сусветных
прадпрыемстваў - вытворцаў мiнеральных угнаенняў i фiрм-экспарцёраў.
     Фiнансаванне  расходаў па камандзiраванню А.М.Башуры ажыццявiць
у  адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
23  чэрвеня  2000 г. № 935 "Аб удасканаленнi арганiзацыi i павышэннi
эфектыўнасцi    службовых    камандзiровак   у  замежныя   дзяржавы"
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., №
63, 5/3500).

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI