ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 26 жнiўня 2002 г. № 1150

АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
 за шматгадовую добрасумленную працу i асабiсты ўклад ва
ўкараненне прагрэсiўных метадаў будаўнiцтва аб'ектаў вытворчага i
сацыяльнага прызначэння дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства
"Вiцебскгандальбуд" Акуловiча Мiкалая Уладзiмiравiча;
 за значны ўклад у развiццё лазернай фiзiкi i нелiнейнай оптыкi,
распрацоўку i стварэнне лазераў з размеркаванай адваротнай сувяззю,
шматгадовую плённую навукова-арганiзацыйную дзейнасць i падрыхтоўку
навуковых кадраў намеснiка дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай
навуковай установы "Iнстытут фiзiкi iмя Б.I.Сцяпанава Нацыянальнай
акадэмii навук Беларусi" Афанасьева Анатоля Аляксандравiча;