ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      27 жнiўня 2002 г. № 1159

АБ КАМАНДЗIРАВАННI С.I.БУКО Ў г.ВIЛЬНЮС
(ЛIТОЎСКАЯ РЭСПУБЛIКА)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Камандзiраваць з 29 па 30 жнiўня 2002 г. у г.Вiльнюс (Лiтоўская
Рэспублiка)  Старшыню  Камiтэта па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей
пры  Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Буко Станiслава Iосiфавiча
для  падпiсання  Пратакола  аб  супрацоўнiцтве  на  2002  год  памiж
Камiтэтам  па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей пры Савеце Мiнiстраў
Рэспублiкi   Беларусь  i  Дэпартаментам  нацыянальных  меншасцей   i
эмiграцыi  пры Урадзе Лiтоўскай Рэспублiкi, а таксама для сустрэчы з
актывам беларускiх аб'яднанняў у Лiтоўскай Рэспублiцы.
     Фiнансаванне    расходаў   па  праезду  С.I.Буко  ў   г.Вiльнюс
ажыццяўляецца  за  кошт  сродкаў  Камiтэта  па  справах  рэлiгiй   i
нацыянальнасцей  пры  Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, сутачных
(валютная частка) - за кошт сродкаў Мiнiстэрства замежных спраў.
     Прыняць да ведама, што пражыванне С.I.Буко ў гасцiнiцы аплачвае
прымаючы бок.
     Буко  С.I.  у двухтыднёвы тэрмiн пасля заканчэння камандзiроўкi
прадставiць справаздачу аб яе вынiках.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI